Лота (на белорусском языке) - Линдгрен Астрид
КАЛЯДЫ - ГЭТА ЦУДОЎНА!
Аднойчы Джонас спытаў у мяне:
- Што табе падабаецца больш: сонца, месяц цi зоркi?
Я адказала, што яны мне ўсе падабаюцца, толькi, можа, зоркi трохi больш, таму што яны свецяць так хораша ў калядную ноч, а мне каляды вельмi падабаюцца!
Я спадзявалася атрымаць лыжы ў падарунак на каляды i вельмi баялася, што не будзе снегу. Лота таксама хацела, каб быў снег, таму што марыла пакатацца на санках.
Аднойчы ноччу, якраз напярэдаднi каляд, калi мы ляжалi ў сваiх ложках, Лота сказала:
- Я папрасiла тату, каб ён купiў мне санкi, а зараз мне трэба папрасiць у Божанькi снегу, iнакш я не змагу катацца на санках.
- Дарагi Божа, хай пойдзе снег, - малiлася яна. - Падумай аб бедных кветачках. Iм патрэбна цёплая коўдра, пакуль яны спяць у халоднай зямлi. Потым яна трошкi прыўзнялася на сваiм ложку i прашаптала мне: - На гэты раз я была больш разумная. Я не сказала яму, што снег патрэбны для маiх санак.
Уявiце сабе, колькi было ў нас радасцi, калi наступнай ранiцай мы ўбачылi, што пайшоў снег. Джонас, Лота i я стаялi ў сваiх пiжамах каля акна i сачылi за тым, як сняжынкi падалi ў наш сад i сад мiсiс Берг.
Мы апранулiся так хутка, як толькi маглi, i выйшлi на вулiцу. Потым мы гулялi ў снежкi i зрабiлi цудоўнага снежнага чалавека, а калi тата вярнуўся дадому, ён надзеў на яго шапку.
Увесь дзень мы весялiлiся, i мама была задаволена тым, што мы не блытаемся ў яе пад нагамi. Мiсiс Фрэнсан дапамагала ёй прыбiраць хату да каляд. Лота любiць размаўляць з мiсiс Фрэнсан. Яна называе яе Фрэнсан, але мама гаворыць ёй, што трэба дадаваць мiсiс Фрэнсан. Мiсiс Фрэнсан таксама любiць гаварыць з Лотай, але ж мама папрасiла яе не адказваць Лоце, калi тая будзе называць яе Фрэнсан.
У той дзень, калi мы рабiлi снежнага чалавека, Лота сказала мiсiс Фрэнсан:
- Фрэнсан, памацай, якiя ў мяне мокрыя пальчаткi!
Мiсiс Фрэнсан нiчога ёй не адказала, тады Лота спытала зноў:
- Фрэнсан, ты бачыла нашага снежнага чалавека?
Але жанчына зноў прамаўчала.
Спачатку Лота была вельмi спакойная, але ж потым яна абурылася:
- Лiха цябе бяры, чаму ты злуешся на мяне, Фрэнсан?
Тады ёй адказала мама:
- Лота, ты ж ведаеш, што табе нельга гаварыць "лiха цябе бяры" i, акрамя таго, ты павiнна гаварыць "мiсiс Фрэнсан".
- Тады я зусiм не змагу гаварыць з ёю, - сказала Лота.
Мiсiс Фрэнсан сказала Лоце, што ёй вельмi падабаецца размаўляць з Лотай, i таму яна папрасiла маму, каб яна дазволiла Лоце называць яе Фрэнсан. Тады мама рассмяялася i сказала, што яна згодна.
- А як з "лiха цябе бяры"? - спытала Лота.
- Што датычыцца "лiха цябе бяры", то ўсё застаецца, як i было, - адказала мама.
Калi мама выйшла, Лота сказала:
- Зараз я ведаю, што мне рабiць. Калi я маю на ўвазе "лiха цябе бяры", я буду гаварыць Фрэнсан, таму што мама дазваляе мне гаварыць проста Фрэнсан. Фрэнсан, якi цуд - каляды!
I гэта сапраўды цуд. Джонас, я i Лота дапамагалi мацi, каб усё было прыгатавана да каляд. Мы нават зрабiлi ў двары столiк для птушак. Мама сказала, што мы ёй добра дапамаглi.
- Я нават i не ведаю, што б я рабiла без вас, - сказала яна.
Лота, якая старанна выцiрала нажы, уздыхнуўшы, разважыла:
- Я не ведаю, што б я рабiла, каб у мяне мяне не было! Але ж, о Фрэнсан, як многа працаваць мне даводзiцца!
Купляць падарункi да каляд - гэта таксама цуд. Вельмi цiкава хадзiць па крамах, калi на зямлi ляжыць снег. На ёлкавым кiрмашы мноства прыгожых ёлак, а людзi вельмi хутка ўваходзяць у крамы i вельмi хутка выбягаюць з iх.
Аднойчы мы ўзялi нашы скарбонкi, у якiя мы клалi манеткi ўвесь год, i пайшлi купляць калядныя падарункi. Мы з Джонасам хацелi купiць для Лоты маленькую ляльку, каб яна плёскалася з ёю ў ванне, таму мы папрасiлi яе пачакаць нас на вулiцы, пакуль мы будзем у краме лялек.
- Ты не падглядвай, - сказаў Джонас.
- Пайдзi i зазiрнi ў акенца кандытарскай крамы, - сказала я ёй.
Лоце гэта прапанова вельмi спадабалася, таму што ў акне Карлмана, гэтай крамы, было шмат цукровых звярушак i iншых цудоўных i смачных тавараў.
Калi мы з Джонасам выйшлi з крамы лялек, то аказалася, што Лота знiкла. Мы агледзелi ўсё навокал, i нарэшце Лота выйшла з крамы Карлмана.
- Што ты там рабiла? - спытаў у яе Джонас.
- Я купляла для вас калядныя падарункi, - сказала Лота.
- Ну што ты купiла? - пацiкавiўся Джонас.
- Пiрожныя з крэмам, - адказала Лота.
- Як жа можна быць такой дурнiцай? - сказаў Джонас. - Яны ж не захаваюцца да каляд!
- Я ведала гэта, - адказала Лота. - Таму я iх i з'ела.
Потым мы ўбачылi, што па вулiцы iдзе тата. Ён не ведаў, што мы пайшлi за падарункамi.
- Здаецца мне, што я недзе бачыў гэтых дзяцей, - сказаў тата. - Яны такiя прыгожыя, што я вырашыў пачаставаць iх.
Мы так узрадавалiся, што ажно заскакалi. Тата пачаставаў нас гарачым шакаладам i пiрожнымi, якiя вельмi нам спадабалiся. Мы сядзелi ў краме Карлмана ў зялёнай зале i назiралi, як людзi заходзiлi i выходзiлi з пакупкамi да каляд.
Раптам да таты падышла жанчына, якую звалi мiсiс Фрыберг, i пачала з iм аб чымсьцi гаварыць.
Мы з Джонасам сядзелi i слухалi iх гаворку, але ж Лота ўвесь час нешта балбатала, нават больш, чым мiсiс Фрыберг. Нарэшце тата сказаў:
- Лота, не трэба перабiваць дарослых, калi яны размаўляюць. Калi ласка, пасядзi цiха. Табе трэба пачакаць, пакуль мы скончым гаворку.
- Ну не, я спрабавала маўчаць, але ж дарослыя нiколi не спыняюць сваю гаворку.
Тады мiсiс Фрыберг рассмяялася i сказала, што ёй трэба iсцi дадому, каб рабiць пернiкавых чалавечкаў.
На другi дзень мы таксама рабiлi пернiкавых чалавечкаў. Мы зрабiлi iх так многа, што кожны з нас меў па поўнай талерцы гэтых чалавечкаў. Мы трымалi iх у нашым пакоi. Мы хацелi захаваць iх да каляд. Але Лота з'ела сваiх чалавечкаў у той жа дзень i, вядома, не магла есцi свой абед.
- Я iх з'ела таму, што яны маглi не захавацца да каляд, - растлумачыла яна.
Потым яна кожны дзень прасiла мяне i Джонаса, каб мы падзялiлiся з ёй нашымi чалавечкамi.
- Падайце жабраку што-небудзь паесцi, - гаварыла яна.
У рэшце рэшт наступiў першы дзень каляд, а гэта самы цудоўны дзень ва ўсiм годзе. Як толькi мы прачнулiся, то пабеглi ў кухню. Мама была ўжо там i гатавала каву. Потым мы ўсе селi перад камiнам у гасцiнай i снедалi, а потым елi шафранавыя булачкi, пернiкавых чалавечкаў i пiрожныя. Калядная ёлка запоўнiла ўвесь пакой цудоўным пахам. Неўзабаве мы ўсе прынялiся прыбiраць ёлку.
Похожие книги на "Лота (на белорусском языке)", Линдгрен Астрид
Линдгрен Астрид читать все книги автора по порядку
Линдгрен Астрид - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mir-knigi.info.