Калі асядзе пыл - Забурская Богдана
Не паспелі Ядзя з мужам абзавесціся домам у Любліне, як неўзабаве там жа з'явіўся Анджэй. Маладзены спачатку палічылі, што брат проста прыехаў у госці, але не... Пражыўшы нейкі час у іх, мужчына набыў уласнае жыллё. На пытанні, як ён збіраецца весці справы, калі сам жыве у адным горадзе, а кампанія знаходзіцца у іншым, ён адказваў:
— А што, уласна, замінае мне адчыніць філіял тут? З кіраўніцтвам варшаўскага аддзялення выдатна справіцца мой намеснік, Лукаш. Ды і потым: мне проста захацелася павярнуцца у родны горад.
Такі адказ задаволіў усіх, нічога дрэннага у пашырэнні кампаніі ніхто не бачыў. Анджэй жа актыўна прыняўся за працу. У той час Божэна амаль не сустракалася з ім. Бачыліся яны хіба што на нейкіх сямейных святах. Ведаючы аб тым, што у братоў няма нікога, акрамя адзін аднаго, сям'я дзяўчат, якая папоўнілася да таго часу новым чальцом — маленькім Хенрыкам, ахвотна прыняла у свае шэрагі і Анджэя. Так што, праз нейкі час, Божэна ужо пачала сумнявацца: колькі ж дакладна дзяцей у яе бацькоў.
Анджэй ды Янэк лёгка знайшлі агульную мову з яе роднымі. Тыя ж, у сваю чаргу, не маглі нарадавацца на зяця, да Анжэя ж яны ставіліся з павагай. Бажэна ж, пры усёй сваёй прадузятасці, вымушаная была аддаць належнае старэйшаму брату Янэка. Па-першае, яго унікальнай здольнасці атрымліваць прыбытак літаральна з нічога, бо новы філіял яго кампаніі не толькі паспяхова акупляўся, але і абяцаў прыносіць добры прыбытак. Па-другое, здзіўляла яе і камунікабельнасць мужчыны — Анджэй мог знайсці агульную мову з кім заўгодна. Гэта быў адзіны чалавек, якога за некалькі год знаёмства яна ні воднага разу не змагла вывесці з сябе, хоць і прыкладала да гэтага нямала намаганняў.
Ахарактарызаваць свае адносіны з Анджэем дзяўчына наогул не магла. Наўрадці хто-сці мог сказаць, што паміж імі штосьці ёсць, але, нягледзячы на гэта, Божэна у поўнай меры адчувала яго прысутнасць у сваім жыцці. Маладыя людзі побач з ёй з'яўляліся ды знікалі, не выклікаючы, а ніякага жадання завесці сур'ёзны раман, не кажучы ужо аб тым, каб выйсці за каго-небудзь з іх замуж. А Анджэй быў заўсёды. Не кімсьці для яе. Не. Проста быў, ды усё. Божэна не раўнавала яго да шматлікіх жанчын, з якімі ён з'яўляўся, выдатна ведаючы: сваяк жаніцца не спяшаецца. Ёй здавалася, так будзе заўсёды, што іх абодвух больш цікавіць кар'ера, а не шлюб. Галоўнае, у чым была перакананая Божэна — яны абсалютна абыякавыя адзін да аднаго, як мужчына ды жанчына. Пакуль аднойчы...
— Сястрычка, ты б не магла сёння прыехаць да нас дадому? — у тэлефоннай слухаўцы голас сястры гучаў неяк занепакоена.
Дзяўчына не стала высвятляць нічога па тэлефоне ды накіравалася да малодшай сястры.
— Ну, што ты хацела? — спытала Божэна, працягваючы Хенрыку цацку, прывезеную дзеля яго.
— Для пачатку — праходзь, — прапанавала Ядзя сястры.
Дзяўчына накіравалася на кухню. Там за абедзенным сталом піў каву Янэк. Аднаго позірку ёй хапіла, каб зразумець: зяць чымсьці раздратаваны ды занепакоены.
— Прывітанне, ты дома? — здзівілася Божэна.
— Дома, — буркнуў у адказ зяць.
— Ды што у вас адбылося?! — не вытрымаўшы, спытала дзяўчына, уладкоўваючыся на падваконніку.
— Анджэй з'язджае, — прымаючы з рук мужа парожні кубак, адказала Ядзя.
— Ну з'язджае ды з'язджае. Куды ж ды як надоўга?
— Ты не зразумела, ён увогуле з'язджае. Цалкам перадае справы па люблінскім філіяле Янэку ды павяртаецца у Варшаву.
— Чаму? — пацікавілася Божэна, адчуваючы, што настрой у яе пачынае імкліва пагаршацца.
— Чаму?! — раўнуў Янэк так, што абедзве дзяўчыны уздрыгнулі ад нечаканасці. — Ты столькі часу зводзіш майго брата, а зараз пытаешь: чаму ён з'язджае! Напэўна, стаміўся ад тваіх капрызаў.
— Ды патлумачце вы толкам, што адбылося! — не вытрымліваючы, ускіпела Божэна.
— Сястрычка, — адказаў Янэк, — не будзь дурніцай. Я-та ведаю, ты значна разумнейшая, чым жадаеш здавацца.
— Янэк, родны, я шаную тваё меркаванне пра мае інтэлектуальныя здольнасці, але на гэты раз я сапраўды нічога не разумею.
— Анджэй кахае цябе, — на адным дыханні выпаліла Ядзя. — Аб гэтым ведаюць усе: ад партнёраў да прыбіральшчыцы офіса. Толькі ты нічога не ведаеш, ці не хочаш ведаць. Ты ж у нас вельмі ганарлівая. Ну пацалаваў цябе хлопец без твайго дазволу, дык не, каб адзін раз вымавіць ды забыць. Ты зладзіла яму экзэкуцыю даўжынёй у некалькі гадоў! Ці не занадта? — працягвала выгаворваць сястры Ядзя.
— Хопіць! Дзе ён зараз? — спытала Божэна, саскокваючы з падваконніка.
— У офісе.
Схапіўшы ключы, дзяўчына выбегла з кватэры сястры. «Не можа быць, нейкае глупства. Анжэй закахаўся», — паўтарала яна услых. А памяць паслухмяна падсоўвала розныя выявы з мінулага, ды унутраны голас здзекліва цвердзіў: «Можа, яшчэ як можа!» Ды, насамрэч, Анджэй казаў, шмат разоў казаў, а яна усё прымала за жарт ды не звяртала увагі.
У прыёмную генеральнага дырэктара дзяўчына уляцела куляй, чым напалохала сакратарку Анжэя.
— Панна Старжэцкая, пан Анджэй зараз не прымае, — падымаючыся з-за стала насустрач Божэне, сказала яна. — Ён заняты, — ядавіта дадала сакратарка.
Аб тым, што сакратару Анджэя яна не падабалася, дзяўчына ведала даўно. Пры іншых абставінах яна абавязкова адпусціла б пару шпілек у адрас знахабілай служачай, але зараз, у яе не было на гэта часу. Не звяртаючы на словы сакратаркі увагі, яна накіравалася да дзвярэй кабінета. Спыніўшыся каля ганку, Божэна абярнулася тварам да жанчыны.
— Вось гэта, панна Багуслава, вы адкажыце любому, хто увойдзе у прыёмную пасля мяне, — сказала яна і, адчыніўшы дзверы без стуку, увайшла у кабінет.
Анжэй сядзеў за сталом, уставіўшыся у манітор камп,ютара, побач з ім стаяла пачатая бутэлька каньяку. «Раз каньяк, значыць, справы у нас зусім дрэнныя, — падумала Божэна, — ну нічога, гэта мы зараз выправім».
— Панна Багуслава, я, здаецца, прасіў! — не адрываючы вачэй ад манітора, раздратавана прамовіў ён.
— Твой сакратар перадала мне тое, аб чым ты прасіў. Я толькі не ведала, што распіццё каньяку — гэта такі адказны занятак, якому ні у якім разе нельга заважаць.
Пачуўшы яе голас, Анжэй уздрыгнуў.
— Ты?! — са здзіўленнем глядзеў на дзяўчыну мужчына.
Божэна прайшла па кабінеце ды спынілася каля стала.
— Я, дарагі, я. Не знаходзіш, што нам трэба паразмаўляць?
— Аб чым? — Анжэй устаў з-за стала ды падышоў да вакна. Ён стаяў так, каб Божэна магла бачыць толькі яго спіну.
— Пра тое, чаму ж ты вырашыў з'ехаць, — уладкоўваючыся за яго спіной у крэсле, сказала дзяўчына.
— Янэк распавёў, — хутчэй сцвярджальна, чым пытальна прамовіў мужчына.
— Так. І ведаеш, ён распавёў не толькі пра твой ад'езд.
Анжэй рэзка абярнуўся. Божэна сустрэлася з ім позіркам.
— Паслухай, Жэна, дзеля чаго ты прыехала? У ва што ты, на гэты раз сабралася пагуляць? Ведаеш, я ужо стаміўся ад тваіх гульняў.
— Анжэй, я прыехала паразмаўляць.
— Два гады паразмаўляць з табой спрабаваў я! Ты не жадала слухаць. Хопіць, Божэна, я так больш не магу, я ж табе не хлопчык.
Похожие книги на "Калі асядзе пыл", Забурская Богдана
Забурская Богдана читать все книги автора по порядку
Забурская Богдана - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mir-knigi.info.