Калі асядзе пыл - Забурская Богдана
— Так, але, — Божэна паглядзела на мужа, — я веру у свайго анёла-ахраніцеля.
Мужчына пасміхнуўся ды абняў яе.
— Наогул, ідэя застацца на рэчцы належала Ядзі.
— Ну ведаеце! — абурана выдыхнула тая. — Дарэчы, а чаму вы так рана павярнуліся?
— Атрымалася крыху раней вызваліцца, — адказаў на пытанне Янек. — Лепш растлумач мне, навошта вы наогул на рэчку пайшлі. Вы ж плаваць не умееце, мала лі што магло здарыцца, — рассердзіўся ён.
Ядзя паглядзела спачатку на сястру, потым на мужа:
— Я таксама веру у свайго анёла, — пасміхнулася яна.
— Цяпер, калі інцыдэнт вычарпаны, можа, мы пакупаемся? — прапанаваў Анжэй.
— Давай, — пагадзіўся брат.
Маладзёны распрануліся ды накіраваліся да вады. Сёстры паглядзелі адна на другую. Такія маўклівыя позіркі сведчылі пра узаемную згоду. У дадзеным выпадку: гаворка ішла аб удалы выбар кандыдатаў у мужы.
— А ты яшчэ замуж за яго не хацела, — мякка папракнула Божэну сястра.
— Ты таксама не адразу пагадзілася, — не засталася у баргу тая.
— Я-та свайго, толькі тры месяцы мучыла, ды то толькі дзеля прыліку, а ты… — адказала Ядзя.
— Але, ж павінна я была ведаць, што ён мяне сапраўды кахае.
ГЛАВА 4 За бетонным плотам.
Дадому малад
зёны
па
вярнуліся бліжэй да шасці гадзін вечара. На парозе іх сустрэў пан Чэслаў. Было відаць: старога гнял
а
адзінота, і ён шчыра
у
зрадаваўся вяртанню гасце
у
.
— Ну што, Янек, сёння мы ужо нікуды не паедзем, — сказаў Анжэй. — Таму ты — да крамы, а я пакуль займуся машынай. Хачу яшчэ разок усё праверыць.
— Ведаеш, Анжэй, я б рады да крамы, ды толькі па што? Мы ж учора набылі адзіную бутэльку каньяку. Засталася толькі «белянькая», а я яе неяк не вельмі, ды і ты таксама.
— Спытай у старога: як ён да гарэлкі ставіцца? Калі нармальна, то купі гарэлку. Павінны ж мы хоць чымсьці нашага домагаспадара пачаставаць.
Судзячы па тым, што праз некалькі хвілін Янек разам з Ядзяй зніклі за брамкай, да гарэлкі дзед ставіўся станоўча.
Што менавіта Анжэй збіраўся праверыць, Божэна уяўляла цьмяна, але тым не менш накіравалася следам за мужам. Паколькі з усіх камплектуючых унутранасцей аўтамабіляў у твар яна пазнавала толькі акумулятар, яе дапамога мужу зводзілася да пасіўнага стаяння побач з адкрытым капотам “Аўдзі”.
— І вось з-за такой дробязі мы сядзім тут другі дзень? — спытала яна у мужа пасля таго, як ён скончыў.
— Так, дзяўчынка мая. Але з такіх вось дробязяў складаецца усё жыццё, так што не варта іх недаацэньваць.
— Я не ведала, што ты у мяне філосаф, — пасміхнулася дзяўчына.
Выціраючы запэцканыя рукі анучай, Анжэй падмігнуў жонцы:
— Галоўнае, ты ведаеш, што я цябе кахаю.
У гэты момант маладая жанчына чамусьці падумала, што Анжэй вельмі падобны да яе бацькі: той такій жа жорсткі, мэтанакіраваны, напарысты, не баіцца запэцкаць рукі — але гэта па-за домам. Дома ж усё наадварот: кахаючы муж, цудоўны бацька ды дзядуля, які дазваляе унуку усё, што заўгодна. Вось і Анжэй: яшчэ дзве гадзіны таму яе муж гатовы быў спакойна увязацца у бойку, а зараз нішто не заважае яму пяшчотна называць яе дзяўчынкай.
— Усё варкуеце, — за спіной Божэны пачуўся голас Янека. — Ну-ну.
— Штосьці ты, сваячок, павярнуўся вельмі хутка, мог бы так не спяшацца.
— Разумееш, сястрычка, я б і рады вас даўжэй адных пакінуць, але ужо вельмі есці хочацца, — адказаў Янек. Вочы у яго пры гэтым былі такія гаротныя. — Ты, Божэна, праяві спачуванне да бліжняга свайго, дапамажы Ядзі. Удваіх у вас хутчэй атрымаецца.
— Ну, калі толькі дзеля Ядзі. Не хочацца пакідаць яе удавой, а то, не дай Божа, сканаеш яшчэ ад голаду.
Божэна накіравалася па дарожцы, што вяла да дома.
— Вось за што я цябе, Жэнка, люблю — дык гэта за душэўную дабрыню ды лагодны нораў! — крыкнуў ёй уздагон Янек. — І як толькі...
— Цудоўна я з ёй жыву, — не даў дагаварыць брату Анжэй. — Лепш адкажы: ці усё у нас гатова да пачатку прац у сядзібе?
Янек абапёрся на капот машыны, дастаў з кішэні кашулі пачку цыгарэт.
— Не траві душу, — робячы зацяжку, прамовіў ён. — Як толькі узгадаю каштарысы — мне блага становіцца. Вельмі ж шалёныя грошы на адны будматэрыялы ды праект рэстаўрацыі пайшлі, а яшчэ ж працоўным плаціць трэба.
— Не хвалюйся ты так. Калі удасца зрабіць з сядзібы пансіянат, то усе выдаткі мы акупім даволі хутка. І так добра эканомім: мы будуем, бацька дзяўчат займаецца транспартыроўкай усяго неабходнага да месца будаўніцтва, Божэна — дызайнам. Дык калі пачнем?
— Ды можам хоць заўтра. Матэрыялы прывезлі, часовае жыллё для працоўных гатова, так што паглядзім заўтра што ды як — ды пачнем. Адзінае — вельмі нязручна: прыйдзецца разрывацца паміж Варшавай, Люблінам ды гэтай сядзібай.
— Гэта мы як-небудзь перажывём, — суцешыў Янека брат.
— Хлопцы, ідзіце вячэраць, — пачуўся з ганка голас Ядзі. — Усё гатова.
Патушыўшы недакураныя цыгарэты, маладзёны накіраваліся да дома.
— Гэй, прыгажуні, — звярнуўся стары да дзяўчат, — я усё спытаць у вас хацеў: ці даведалася Марыя, што з яе братам стала?
Ядзя, вытрашчыўшы вочы, глядзела то на старога, то на сястру. Тая у недаўменні паціскала плячыма.
— З якім братам? — нарэшце спытала Божэна. — Наколькі мне вядома, у прабабулі не было братоў, ды у прадзядулі таксама.
— Ды як жа не было?! — надышла чарга здзіўляцца старому. Ён доўга глядзеў на Божэну, потым на яе сястру. — А Вацлаў?
— Пан Чэслаў, вы нічога не пераблыталі? — пацікавілася Божэна.
— Не, дзяўчынка. Для таго, каб нешта пераблытаць, мне бутэлечкі «белянькай» замала, — пасміхнуўся стары. — Так вы, выходзіць, нічога не ведаеце! У Марыі быў старэйшы брат — святар. Розніца у іх у узросце хоць і вялікая была, амаль дваццаць гадоў, але адносіны — вельмі блізкія. Калі Вацлаў і любіў кагосьці больш за Бога, дык гэта сваю сястру. Ён і вянчаў яе з Ежы тут, у касцёле, а потым у іх, у «Струмені», часта гасцяваў, дабраславі Божа — недалёка сядзіба знаходзілася. Вацлаў настаяцелем кляштару быў. У нас да вайны мужчынскі кляштар побач з вёскай існаваў. Ну а потым закруцілася: калі чырвоныя прыйшлі — манахаў разагналі, з кляштара склады саўгасныя зрабілі.
— А што сталася з Вацлавам? — паспрабавала павярнуць размову у патрэбнае рэчышча Божэна.
— Знік ён.
— То бок як гэта — знік? — здзівілася яна.
— Проста: спачатку Марыя з мужам, потым ён, а за імі і абраз.
Янек пацёр лоб рукой, ён наогул перастаў разумець, пра што ідзе гаворка.
— Ды які абраз ?! — хорам спыталі дзяўчаты.
— Цудатворны, — глыбакадумна вырак стары, пасля чаго, падклаўшы пад галаву далоні, засапеў.
— Трэба б старога у спальню аднесці, — прапанаваў Янек.
Анжэй кіўнуў, падняўся з-за стала. Падхапіўшы дзеда пад пахі, яны з братам вынеслі яго з пакоя. Уклаўшы старога спаць, маладзёны павярнуліся на кухню. Адсунуўшы стул, Янек зноў уладкаваўся за столам.
— Што гэта вы, дзяўчаты, сваякамі раскідваецеся — не жадаеце прабабчынага брата прызнаваць?
— Ты што-небудзь разумееш? — спытала Ядзя у старэйшай сястры.
— Не больш за цябе.
— Дык я не зразумеў: быў брат ці не? — не мог супакоіцца Янек.
— Ды не ведаю я! — не вытрымала Божэна. — Пра мужа ведаю, пра сядзізьбу, пра жыццё яе да вайны — таксама, але чаму яны з мужам збеглі — не. І пра брата яе я наогул першы раз чую.
Анжэй, які да гэтага часу сядзеў моўчкі, загаварыў:
— Вы не знаходзіце, што гэта крыху дзіўна? Стары сцвярджае: брат з сястрой вельмі любілі адзін аднаго. Але у далейшым яна нават не згадвае пра яго, нібыта яго і не было. Патэлефануйце бацькам — можа ім нешта вядома, — дадаў ён.
Похожие книги на "Калі асядзе пыл", Забурская Богдана
Забурская Богдана читать все книги автора по порядку
Забурская Богдана - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mir-knigi.info.